wd wp Пошук:

Ганна Васільеўна Корвін-Крукоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корвін-Крукоўская. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жаклар. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Корвін. Ганна Васілеўна Корвін-Крукоўская (Жаклар, фр.: Anna Jaclard; 6(18).10.1843, Масква — 2(14).9.1887) — руская пісьменніца, рэвалюцыянерка.

Біяграфія

Паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Сястра С. Кавалеўскай.

Першыя апавяданні надрукавала ў 1864 у часопісе Ф. Дастаеўскага «Эпоха». У 1867-68 у Пецярбургу, зблізілася з членамі рэвалюцыйных арганізацый. 3 1869 жыла ў Германіі, Францыі, выйшла замуж за французскага рэвалюцыянера Ш. В. Жаклара. Член Рускай секцыі I Інтэрнацыянала, перапісвалася з К. Марксам, пераклала на французскую мову ўрыўкі з першага тома «Капітала». Удзельніца Парыжскай камуны, член ЦК Саюза жанчын, прымала ўдзел у рабоце Камітэта пільнасці, была заснавальніцай і карэспандэнтам газеты «La socialiste» («Сацыялістка»). Пасля паражэння Парыжскай камуны жыла ў Швейцарыі, Расіі, займалася літаратурнай дзейнасцю, у 1886-87 яе апавяданні друкаваліся ў часопісе «Северный вестнік».

Зноскі

  1. 1 2 Русские писатели 1800—1917: Биографический словарь / пад рэд. P. Nikolayev — М.: 1994. — Т. 3: К—М. — 592 с.
  2. 1 2 Корвин-Круковская Анна Васильевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Жаклар, Анна Васильевна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1894. — Т. XIа. — С. 709.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1887 годзе
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Род Корвін-Крукоўскіх
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка