wd wp Пошук:

Ганна Васілеўна Норкус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарэйка.

Ганна Васілеўна Норкус (у дзявоцтве Шарэйка; нар. 15 студзеня 1960, Антаполле, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат сельскагаспадарчых навук. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад Віцебскага, Гарадоцкага, Дубровенскага і Лёзненскага раёнаў).

Біяграфія

Скончыла Віцебскі ветэрынарны інстытут і Усерасійскі навукова-даследчы і тэхналагічны інстытут птушкагадоўлі.

Працоўную дзейнасць пачала рабочай саўгаса «Слідчаны» Чашніцкага раёна. Была рабочай Віцебскай перасоўнай механізаванай калоны рэспубліканскага аб’яднаньня «Белсельгастэхніка». Працавала аператарам, начальнікам цэха інкубацыі, галоўным тэхнолагам — намеснікам дырэктара па вытворчасці, дырэктарам Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».

Абіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Узнагароды

Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (2020)[1]. Узнагароджана ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2008» у намінацыі «За высокі прафесіяналізм».

Зноскі

  1. Ордэны, медалі і ганаровыя званні — узнагарод удастоены больш за 60 прадстаўнікоў розных галін
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Кандыдаты сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чашніцкім раёне
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы