wd wp Пошук:

Ганна Іванаўна Глушанкова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Глушанкова. Ганна Іванаўна Глушанкова (1 жніўня 1926, Матышава(руск.) бел., Руднянскі раён, Валгаградская вобласць — 18 красавіка 2017, Ташкент) — узбекскі хімік, буйны вучоны ў галіне хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў[1]. Доктар хімічных навук (1972), прафесар (1982), заслужаны дзеяч навукі Узбекістана (1996), акадэмік Акадэміі навук Рэспублікі Узбекістан(руск.) бел. (2000).

Біяграфія

У 1948 годзе скончыла Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут(руск.) бел., затым — аспірантуру гэтага інстытута. Абараніла кандыдацкую дысертацыю, пазней — доктарскую. У 2000 годзе была выбрана сапраўдным членам Акадэміі навук Рэспублікі Узбекістан[1].

На працягу сваёй амаль 70-гадовай навукова-педагагічнай дзейнасці плённа працавала на такіх адказных пасадах, як загадчык кафедры Ташкенцкага політэхнічнага інстытута(руск.) бел., старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, дырэктар Інстытута хіміі раслінных рэчываў акадэміі навук, член прэзідыума акадэміі навук, і ўнесла дастойны ўклад у актуальныя даследаванні ў галіне хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў, а таксама ў падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў ва Узбекістане[1].

Навуковая дзейнасць

Вынікі навуковых пошукаў Глушанковай шырока прымяняюцца ў народнай гаспадарцы Узбекістана, асабліва ў баваўнянай прамысловасці. Яе навуковыя працы ў галіне перапрацоўкі баваўнянага валакна і насення бавоўніка, вытворчасці з іх тавараў народнага спажывання і лекавых сродкаў маюць вялікае значэнне для развіцця галін эканомікі краіны[1].

З’яўляецца аўтарам больш за 400 навуковых артыкулаў, кніг і манаграфій, прысвечаных тэарэтычным і практычным пытанням хіміі і тэхналогіі прыродных злучэнняў[1].

Узнагароды

Ордэн «Мехнат шухраці(руск.) бел.», Заслужаны дзеяч навукі Узбекістана[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Ушла из жизни академик Анна Ивановна Глушенкова Архівавана 19 красавіка 2017. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Выкладчыкі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Вучоныя Узбекістана
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Ташкенце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 18 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Акадэмікі АН Узбекістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Хімікі Узбекістана
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»