wd wp Пошук:

Ганна Іванаўна Бабарыкіна

Ганна Іванаўна Бабарыкіна (1 ліпеня 1922, в. Мялыні Усвяцкага раёна Пскоўскай вобласці — 2005) — беларускі педагог, Заслужаны настаўнік БССР, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).

Біяграфія

Скончыла Веліжскае педагагічнае вучылішча (1940). Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага (1957).

У перадваенны час выкладала гісторыю ў Шаршнёўскай СШ Усвяцкага раёна. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны: памочнік камісара па камсамоле ў партызанскім атрадзе «Кастрычнік», пазней на той жа пасадзе ў брыгадзе «Кастрычнік». У 1944—1945 гадах першы сакратар Пліскага райкама камсамола, інструктар Вілейскага абкама камсамола.

З сакавіка 1945 года ў Ашмянскім раёне: першы сакратар РК ЛКСМБ (1945—1946), настаўніца гісторыі ў СШ № 1 і № 2 (1946—1995).

Выбіралася народным дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1990).

Узнагароды

У 1965 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР». Узнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), «Знак Пашаны» (1960), іншымі ордэнамі і медалямі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веліжскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усвяцкім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны