wd wp Пошук:

Ганконгскія пратэсты 2014 года

Ганконгскія пратэсты 2014 года (таксама вядомыя як «Парасонавая рэвалюцыя» ці «Рэвалюцыя парасонікаў» (кіт.: 雨伞革命 / 雨傘革命)) пачаліся ў верасні 2014 года, калі дэмакратычныя прыхільнікі Ганконга зладзілі акцыю пратэсту перад штаб-кватэрай урада і занялі некалькі буйных гарадскіх скрыжаванняў пасля таго як пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (кіт.: 全国人民代表大会常务委员会) абвясціў аб сваім рашэнні аб плануемай рэформе выбарчай сістэмы. Сваёй рэформай пастаянны камітэт Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў запатрабаваў ад камітэта па прызначэннях абіраць да трох кандыдатаў на выбары да ўсенароднага галасавання. Пасля выбараў абраны кандыдат павінен афіцыйна прызначацца цэнтральным урадам да таго, як афіцыйна займе пост.

Федэрацыя студэнтаў Ганконга і арганізацыя «Scholarism» пачалі пратэставаць перад штаб-кватэрай урада 22 верасня 2014 года. Увечары 26 верасня некалькі сотняў дэманстрантаў перайшлі бар’ер бяспекі і ўступілі на прывакзальную плошчу Цэнтральнага ўрадавага комплексу, якія была зачынена для публічанага праходу з ліпеня 2014 года. Афіцэры ачапілі пратэстуючых ва ўнутраным двары і абмяжоўвалі іх рух на працягу ночы, пасля чаго сілай выціснулі іх адтуль на наступны дзень, у тым ліку лідара студэнтаў Джошуа Вонга, які быў часова затрыманы. Арганізацыя «Акупіруй Цэнтральны з любоўю і мірам» адразу абвясціла пра пачатак сваёй кампаніі грамадскага непадпарадкавання.

28 верасня пратэстоўцы блакавалі абедзве ўсходне-заходнія траспартныя артэрыі на поўначы востава Ганконг каля Адміралцейства. Ужыванне грубых метадаў разгону паліцыяй, у тым ліку неабгрунтаванае выкарыстанне слёзатачывага газу і напады апанентаў, у тым ліку членаў трыяды, на пратэстуючых, выклікалі павялічэнне падтрымкі пратэсту грамадзянамі. Урад патрабаваў скончыць пратэсты да 6 кастрычніка, але гэта было праігнаравана мітынгоўцамі, хоць яны і дазволілі дзяржаўным служачым увайсці ў офісы, якія раней былі заблакаваныя. Дзяржаўныя кітайскія СМІ сцвярджаюць, што Захад гуляе ролю «распаўсюдніка» ў пратэстах і што «ўсё больш людзей у Ганконгу падтрымліваюць анты-рэвалюцыйны рух», а таксама папярэджваюць пра «загінуўшых, параненых і іншыя цяжкія наступствы». 11 кастрычніка студэнты апублікавалі адкрыты ліст да кіраўніка КНР Сі Цзіньпіна. У апытанні грамадскай думкі, якую праводзілі ў ганконгскам палітэхнічнам універсітэце 4 кастрычніка, 59% з 850 апытаных падтрымалі пратэстуючых.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·2014 год у Ганконгу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Пратэсты 2014 года
Катэгорыя·Палітыка Ганконга