wd wp Пошук:

Ганка Краўцэц

Мемарыяльная дошка на доме ў горадзе Йіржыкаў, Чэхаславакія

Ганка Краўцэц (в.-луж.: Hanka Krawcec, 13 сакавіка 1901, Дрэздэн, Германія19 кастрычніка 1990, Йіржыкаў, Чэхаславакія) — сербалужыцкая мастачка, графік.

Біяграфія

Нарадзілася 13 сакавіка 1901 года ў сям’і лужыцкага кампазітара Бярната Краўца. Вывучала выяўленчае мастацтва ў Дрэздэне ў прафесара Дрэшэра і ў пражскай Школе прыкладнога мастацтва ў класе чэшскага мастака Францішка Кіселы. У 1928 годзе вярнулася ў Германію і да канца Другой сусветнай вайны працавала ў адным з рэкламных агенцтваў у Берліне. Пасля вайны працавала ў Будзішыне ў сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». У 1947 годзе разам з бацькам пераехала ў Варнсдорф, дзе пражывала да 1986 года. З 1986 года жыла ў чэшскім горадзе Філіпаў (сёння — частка горада Йіржыкаў), дзе памерла 19 кастрычніка 1990 года.

З’яўляецца аўтарам шматлікіх графічных малюнкаў, ілюстрацый, плакатаў, экслібрысаў. Стварыла цыкл графічных работ пад назвай «Člověk by člověku světlem měl být» (1961-1975). Яе творы захоўваюцца ў пражскіх Нацыянальнай галерэі і Нацыянальным музеі.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. 1 2 3 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Мастакі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта