wd wp Пошук:

Гандак

Га́ндак[1], Нараяні (непальск.: कालीगण्डकी नदी, хіндзі: कालीगण्डकी) — рака ў Непале і Індыі, прыток Ганга, адна з чатырох самых вялікіх рэк Непала.

Даўжыня ракі 650[1] км. Плошча вадазбору 44 300[1] км². Сярэдні расход вады каля 800 м³/с. Бярэ пачатак пад назвай Калі-Гандак ў Гімалаях. Выток Нараяні — зліццё ракі Музтанг-Кхола і рэкі К’югома-Кхола.

Басейн ракі займае цэнтральную частку Непала. Ля вытокаў ракі знаходзіцца каралеўства Мустанг, прымыкае да Тыбета. Рака ўпадае ў Ганг у раёне Патны (Індыя). Гістарычна даліна вядомая як гандлёвы шлях паміж Індыяй і Тыбетам і ў першую чаргу як гандлёвы шлях соллю.

Даліна ракі вядомая таксама тым, што разразае Вялікі Гімалайскі Хрыбет паміж двума высокімі вяршынямі свету — Анапурны і Дхаўлагіры, кожная з якіх вышэй 8000 м, адлегласць паміж вяршынямі — 35 км. Сама ж рака на ўчастку паміж гэтымі гарамі праходзіць на вышыні 2540 м, таму Калігандакская цясніна — самая глыбокая цясніна ў свеце.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 108. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прытокі Ганга
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Непала
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Рэкі Індыі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96