Гана Андранікава (чэшск.: Hana Andronikova) (9 верасня 1967 —) — чэшская пісьменніца.
Пасля заканчэння гімназіі ў Зьліне і філасофскага факультэта Карлавага ўніверсітэта (англістыка — багемістыка) працавала ў чэшскіх і замежных фірмах. З 1999 года займаецца літаратурнай дзейнасцю.
За дэбютны раман «Гук сонечнага гадзінніка» (Zvuk slunečních hodin) у 2001 годзе атрымала Літаратурную прэмію чэшскага «Кніжнага клуба», а ў 2002 годзе — прэмію Magnesia Litera.