wd wp Пошук:

Ганаровы работнік банкаўскай сістэмы Беларусі

Ганаровы работнік банкаўскай сістэмы Беларусі — беларуская ведамасная ўзнагарода, нагрудны знак Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Заснаваная 21 студзеня 2004 года ўказам № 29.

Статут

Узнагароджваюцца працаўнікі Нацыянальнага банка і банкаў Рэспублікі Беларусь за паспяховае выкананне задач, пастаўленых перад банкаўскай сістэмай рэспублікі, узорнае выкананне службовых абавязкаў, якія прапрацавалі ў банкаўскай сістэме, зазвычай, больш за 15 гадоў. Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы, што ўнеслі значны ўнёсак у забеспячэнне выканання паказнікаў грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.

Парадак узнагароджання

  1. Узнагароджанне нагрудным знакам Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь праводзіцца па ініцыятыве начальніка Галоўнага ўпраўлення (самастойнага ўпраўлення) цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Узгодненае прадстаўленне накіроўваецца ва Упраўленне кадравай палітыкі Нацыянальнага банка. У структурных падраздзяленнях і арганізацыях Нацыянальнага банка, іншых дзяржаўных органах, арганізацыях прадстаўлення аб узнагароджанні нагрудным знакам ініцыіруецца іх кіраўнікамі (у банках — выканаўчымі органамі або заснавальнікамі (удзельнікамі) і прадстаўляецца ва Упраўленне кадравай палітыкі Нацыянальнага банка.
  2. Рашэнне аб узнагароджанні нагрудным знакам прымае Праўленне Нацыянальнага банка.
  3. За год можна ўзнагароджваць не болей дзесяці чалавек.
  4. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўстаноўленага ўзору ўручаюцца Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка ці яго намеснікамі асабіста ўзнагароджанаму ва ўрачыстых абставінах.
  5. Узнагароджаныя нагрудным знакам работнікі, якія здзейснілі наўмысна злачынства або груба парушылі працоўную дысцыпліну, могуць быць пазбаўлены нагруднага знака згодна з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка.
  6. Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам і аб пазбаўленні гэтага знака ўносяцца ў працоўную кніжку работніка.
  7. Узнагароджанне нагрудным знакам не паўтараецца. Калі нагрудны знак згублены, дублікат не выдаецца.

Некаторыя з узнагароджаных[1]

Зноскі

  1. Нагрудный знак Национального банка «Ганаровы работнік банкаўскай сістэмы Беларусі»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нагрудныя знакі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта