wd wp Пошук:

Ганадэрма бліскучая

Ганадэрма бліскучая або лакіраваная губа (Ganoderma lucidum) — губавы базідыяльны грыб з парадку паліпоравых.

Апісанне

Пладовыя целы аднагадовыя, радзей 2-3-гадовыя, паўкруглыя, памерам 3-8 X 10-25 X 2-3 см, з бакавой цыліндрычнай ножкай даўжынёй 5-10 см. Паверхня шапкі і ножкі пакрыта каштанава-бурай бліскучай скарынкай. Тканка пладовага цела губчата-коркавая. Паверхня гіменафора тытунёвага колеру, поры дробныя, круглявыя. Гіфы са спражкамі. Споры яйцападобныя, жаўтлявыя, памерам 7-13 X 6-8 мкм.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўропа, Азія, Паўночная Афрыка і Паўночная Амерыка; магчыма, касмапаліт. На Беларусі знойдзены адзінкавыя экзэмпляры.

Сустракаецца ў мяшаных лясах на адмерлай драўніне клёну, вольхі, бярозы, таполі, дуба, елкі.

Асаблівасці біялогіі

Выклікае белую гніль, якая паволі развіваецца і праяўляецца ў абясколерванні драўніны. Пладовыя целы ўтвараюцца ў ліпені — кастрычніку.

Выкарыстанне

Дэкаратыўны і лекавы від.

Ахова

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўваецца ў Польшчы і Літве.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паліпоравыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі