У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багдановіч. Галіна Вікенцьеўна Багдановіч (30 верасня 1947, в. Гродзі Ашмянскага раёна — 1994) — перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971).
З 1966 года працавала даяркай на ферме Гродзі калгаса імя Крылова. Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1971).
Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), медалём «За працоўную адзнаку» (1973).