wd wp Пошук:

Галіна Ануфрыеўна Васілеўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васілеўская. Галіна Ануфрыеўна Васілеўская (нар. 15 студзеня 1927, Клічаў, Магілёўская вобласць — пам. 6 кастрычніка 2017) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і рабочага. З 1932 г. сям’я жыла ў Мінску. Да вайны Г. Васілеўская скончыла 6 класаў 9-й мінскай сярэдняй школы. У 1945 г. экстэрнам здала экзамены за дзесяцігодку. У 1950 г. скончыла аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працавала радыёжурналістам (1950—1953), літаратурным супрацоўнікам часопіса «Сельская гаспадарка Беларусі» (1953—1959), рэдактарам аддзела часопіса «Работніца і сялянка» (1959—1977), рэдактарам аддзела нарыса (1977—1979), адказным сакратаром часопіса «Полымя» (1979—1982), дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры (1982—1988).

Узнагароджана Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Творчасць

Літаратурнай працай займаецца з 1953 г. Пісала нарысы, артыкулы. У 1959 г. апублікавала першае апавяданне «Блакітныя канверты». Аўтар твораў для дзяцей і юнацтва: дакументальна-мастацкая аповесць «Маланка ўначы» (1963), аповесць-хроніка «Бывай, Грушаўка!» (1978) — пра жыццё і ўдзел падлеткаў у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў акупаваным фашыстамі Мінску. Інтэрнацыянальнай дружбе дзяцей прысвечана аповесць «Я еду на вярблюдзе» (1970), напісаная пасля паездкі ў Егіпет.

Пра адзін год з жыцця беларуса Віталя Пятроўскага, самага юнага вынаходніка ў былым СССР, расказана ў аповесці «Крылы» (1987). Дзяцінству В. Харужай прысвечана аповесць «Што помніцца…» (1991). Творы пісьменніцы перакладаліся на армянскую, рускую мовы.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клічаве
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта