wd wp Пошук:

Галіна Анатолеўна Ісаевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ісаевіч. Галі́на Анато́леўна Ісае́віч (30 студзеня 1922, Віцебск, Беларусь — 26 мая 1998) — беларуская мастачка-дэкаратарка.

Біяграфія

У 1951 годзе скончыла Мінскае мастацкае вучылішча. Стварыла жывапісныя карціны «Іслач» і «Траццякоўшчына» (1955), «Родная Беларусь» (1958). У 1958 годзе на Сусветнай выставе ў Бруселі (Бельгія) атрымала бронзавы медаль за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»). У 1957—1985 гадах была галоўнай мастачкай Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР. Распрацавала ўзоры вырабаў са шкла і крышталю з тонкім спалучэннем адценняў і вытанчанасцю формаў: «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), «Лета» (1971), «Вячэрні» і «Святочны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Святлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка» і «Папараць-кветка» (1982). Прысвяціла юбілеям тэматычныя кампазіцыі: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Дружбы народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасць» (1982) і «Слава гераічнаму Мінску» (1983)[4].

Узнагароды

Узнагароджаная бронзавым медалём на Сусветнай выставе ў Бруселі (1958) за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Аметыст»)[5]. Галоўная мастачка Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў БССР (1957—1985).

Зноскі

  1. 1 2 3 https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.07.djvu/326_996x9999.jpeg
  2. https://bis.nlb.by/by/documents/135190
  3. https://www.artmuseum.by/by/vyst/mnulyiya-vyistak/arh_2008/steklo.html
  4. Ісаевіч Галіна Анатолеўна // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 326. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  5. Святло шкла (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (21 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2022. Праверана 17 студзеня 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў