wd wp Пошук:

Галіна Аляксандраўна Булыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булыка.

Галіна Аляксандраўна Булыка (нар. 6 снежня 1960, в. Асава, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская пісьменніца, перакладчык.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Бацька — вядомы беларускі мовазнавец А. М. Булыка. У 1966 годзе сям’я пераехала ў Мінск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Мінскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрама СССР. У 1989 скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР і Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1987 года. Працавала ў газетах «Культура», «Рэспубліка», часопісах «Крыніца», «Беларуская думка». С 2004 года — галоўны рэдактар часопіса «Coiled Tubing Times» («Час калцюбінга»)[1].

Творчасць

З вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 годзе (часопіс «Бярозка). Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборнікі паэзіі «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994). Вершы друкаваліся ў часопісах «Полымя», Маладосць», «Юность», «Сибирские огни» і інш.

Пад псеўданімам Вікторыя Васільева выпусціла раман «Здабыццё шчасця» (Вільня-Мінск: Паліна, 1996), пад псеўданімам Галіна Яхантава — раман «Сны Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1996); «Чорная ружа Анастасіі» (М.: Вагрыус, 1997), пад псеўданімам Галіна Шарэўская — раман «Усход кахання» (М.: Яуза, 1997), пад псеўданімам Эліс Фокс — раман «Беласнежка і Чарнадымка» (Мінск, 1998). Друкуецца таксама пад псеўданімамі Алена Лісоўская і Алена Сахарава. Пераклала раман Яна Флемінга «Шпіён, які мяне кахаў» (М.: Дайджэст, 1991)[2].

Зноскі

  1. Галіна Булыка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 71—72.
  2. Пераклады Галіны Булыкі (нявызн.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Воранаўскім раёне
Катэгорыя·Пісьменніцы Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Культура»
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ