wd wp Пошук:

Галіна Іванаўна Русанава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мініч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русанава. Галіна Іванаўна Русанава (у шлюбе — Мініч; 13 жніўня 1956, Дзяржынск, Мінская вобласць, БССР) — беларуская мастачка-дэкаратар.

Біяграфія

У 1976 годзе закончыла Бабруйскае мастацкае прафэсійна-тэхнічнае вучылішча № 15. З 1976 года працавала ў Мінску мастаком-афарміцелем у сістэме прамгандлю, з 1978 года працуе ў Дзяржынску — мастак Дзяржынскага райпо, вузла сувязі, ПТУ № 212, з 1999 года мастак Дзяржынскага гарадскога Дома культуры, з 2001 года мастак-афарміцель Цэнтральнай раённай бібліятэкі. Піша пейзажы Дзяржыншчыны (поры году) і іншае. Прымае ўдзел у мастацкіх выстаўках. З 1994 года піша іконы.

Для Фаніпальскай праваслаўнай царквы напісала абраз «Дабравешчанне», для Дзяржынскай Свята-Пакроўскай царквы абраз «Святая мучаніца Галіна».

У Дзяржынску пабралася шлюбам з мастаком Васілём Мінічам. Іх дачка Марыя — мастацтвазнавец.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў