wd wp Пошук:

Галь Гадот

Галь Гадот (іўр.: גל גדות; нар. 30 красавіка 1985, Рош-га-Аін, Ізраіль) — ізраільская актрыса і мадэль, найбольш вядомая ролямі ў серыі фільмаў «Фарсаж» і кінакоміксе «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці».

Біяграфія

Галь нарадзілася і вырасла ў невялікім горадзе Рош-га-Аін, у цэнтральным рэгіёне Ізраіля.[3] На іўрыце яе імя азначае «хваля», а прозвішча — «берагі ракі» або «берагі».[4] Яе сям’я іўрытызавала сваё прозвішча з Грынштейн на Гадот.[5] Яе бацькі нарадзіліся ў Ізраілі, а баба і дзед прыехалі з Еўропы.[6].

Кар’ера

Галь спачатку планавала стаць юрыстам.[7] Тым не менш, маючы 18 гадоў, яна прыняла ўдзел і перамагла ў конкурсе Міс Ізраіль 2004. Пасля гэтага яна адправілася ў Эквадор на конкурс Міс Сусвет дзе заняла месца па-за топ-15. З таго ж года Галь служыла ў ізраільскай арміі на працягу двух год.[8]

У 2008 годзе грала галоўную ролю ў ізраільскай драме Bubot. Праз год з’явілася як Жызель у чацвёртым фільме серыі «Фарсаж». У 2010 годзе атрымала невялікую ролю ў прыгодніцкім фільме «Рыцар дня».[9] У тым жа годзе з’явілася ў фільме Date Night у ролі Натаніі, сяброўкі персанажа Марка Уолберга. У 2011 Гадот працягнула працу над роллю Жызель у пятым фільме з франшызы «Фарсаж», а ў 2013 з’явілася ў шостай частцы.

У снежні 2013 года кампанія DC Entertainment абвясціла, што Гадот атрымлівае роль Цуда-Жанчыны ў фільме «Бэтмен супраць Супермена: На світанку справядлівасці» і падпісвае кантракт на два сіквелы, «Ліга Справядлівасці» і «Цуда-Жанчына».[10][11][12] Гадот вучылася ўладаць мечам, кітайскаму баявому майстэрству, кікбоксінгу, капаэйры і бразільскаму джыў-джытсу для ролі.[13]

Зноскі

  1. Gal Gadot // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.imdb.com/name/nm2933757/
  3. Chatting With ‘Fast Five’ Star Gal Gadot (нявызн.) (недаступная спасылка). The Forward (2 мая 2011). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2019. Праверана 7 September 2013.
  4. Halutz, Avshalom. Who is Gal Gadot, Hollywood’s next Wonder Woman? (нявызн.). Haaretz (6 снежня 2013). Праверана 4 January 2014.
  5. Appearance on Jimmy Kimmel Live, 15 March 2016.
  6. ynet גל גדות - בלייזר (нявызн.). ynet.
  7. UMM.COM - Urban Male Magazine (нявызн.) (недаступная спасылка). Umm.ca. Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 4 December 2013.
  8. JUF : Teens : Celebrities : Gal Gadot (нявызн.). JUF. Праверана 4 January 2014.
  9. Gal Gadot cast as Wonder Woman: Comics world reacts on Twitter (нявызн.). Hero Complex - movies, comics, pop culture - Los Angeles Times (5 снежня 2013).
  10. Begley, Chris. Gal Gadot signed a 3 movie deal as Wonder Woman (video) (нявызн.). Batman News. Праверана 22 January 2014.
  11. Kroll, Justin. ‘Wonder Woman’ Gal Gadot Signs Three-Picture Deal with Warner Bros. (нявызн.). Variety. Праверана 23 January 2014.
  12. Doran, Michael. GAL GADOT Responds To Being ‘Too Skinny’ for WONDER WOMAN (нявызн.), Newsarama (27 December 2013).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізраілі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы Ізраіля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных