wd wp Пошук:

Гальян азёрны

Галья́н азёрны[1], Мундушка (Phoxinus perenurus) — рыба сямейства карпавых. Народныя назвы: аўдотка, сняток.

Апісанне

Даўжыня 6—8, часам да 10 см, маса 4,5 г. Цела тоўстае, высокае. Рот канцавы. Луска буйная, шчыльная. Плаўнікі кароткія, закругленыя, хваставы слабавыемчаты. Агульная афарбоўка залацістая, спіна зеленавата-шэрая, бакі зеленаватыя з дробнымі цёмнымі плямкамі. Спінны і хваставы плаўнікі зеленавата-шэрыя, грудныя, брушныя і анальны жоўтыя або чырванаватыя. Афарбоўка рыбы залежыць ад празрыстасці і колеру вады ў вадаёмах.

Пашырэнне

Пашыраны ў азёрах басейна рэк Паўночнага Ледавітага акіяна ад Паўночнай Дзвіны на захадзе да Калымы на ўсходзе, у басейне Амура, у Каме, Вятцы, Дняпры. На Беларусі трапляецца толькі ў поймавых вадаёмах і невялікіх закрытых азёрах у басейнах Дняпра і Прыпяці, пераважна ў заіленых вадаёмах або вадаёмах, якія зарастаюць.

Асаблівасці біялогіі

Прыдонная рыба. Корміцца водарасцямі, лічынкамі насякомых, дробнымі жукамі.

Полавая спеласць у 2 гады. Нераст парцыённы (май—чэрвень). Ікру адкладвае на водныя расліны. Плоднасць 1,6—18,7 тыс. ікрынак.

Зноскі

  1. Азёрныя рыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 48

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Карпавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта