wd wp Пошук:

Гальве

Гальве[1] (літ.: Galvė) — возера ў Літве.

Возера знаходзіцца на паўднёвым усходзе Літвы. Плошча возера складае 3,6 км². Даўжыня 3,2 км, максімальная шырыня 1,75 км. Плошча вадазбору 74 км². Найбольшыя глыбіні размешчаны на ўсходзе возера, сярэдняя глыбіня 13,6 м. Тракайскі замак размешчаны на паўднёвым узбярэжжы. Усяго на возеры 21 востраў. Гальве — самае вядомае возера ў Літве, дзякуючы Тракайскаму замку. У цяперашні час возера з’яўляецца папулярным турыстычным аб’ектам.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Літвы
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных