Галыцкі раён[1] (укр.: Галицький район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Івана-Франкоўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Галыч[1] (укр.: Галич).
Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 44866 чалавек, плошча — 723 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 38 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу і 67 сёлаў.