wd wp Пошук:

Галушкі

Галушкі — украінская і славацкая страва з адвараных у кіпені кавалачкаў цеста. У адрозненне ад варэнікаў не маюць начынкі. Галушкі гатуюць як асобную страву або вараць з імі суп.

На Галічыне больш распаўсюджаныя палюшкі — галушкі, у склад якіх уваходзіць адвараная бульба.

Спосаб прыгатавання

Цеста для галушак гатуюць на аснове мукі (звычайна пшанічнай ці грэчневай або іх сумесяў), ці манных круп, ці сумесі мукі з бульбай, тварагом, дадаючы яйкі, ваду, соль, цукар. Цеста дзеляць лыжкай альбо раскатваюць да таўшчыні 1,5 см і наразаюць на невялікія квадраты, потым вараць у падсоленым кіпені (або булёне ці малацэ), пакуль не ўсплывуць. Адвараныя галушкі падаюць на стол з растопленым сметанковым маслам альбо са шкваркамі і смажанай цыбуляй.

Перад падачай на стол галушкі можна крыху падсмажыць на патэльні з падагрэтым алеем.

У Славакіі галушкі звычайна падаюцца пасыпаныя авечай брынзай ці іншым струганым сырам, а таксама са шкваркамі. Таксама могуць падавацца з кіслай капустай; у такім выпадку называюцца страпачкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Еўрапейская кухня
Катэгорыя·Стравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Украінская кухня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Мучныя вырабы
Катэгорыя·Славацкая кухня