wd wp Пошук:

Галерэя Віктара Эмануіла II

Галерэя Выторыё Эмануэле II увечар

Галерэя Віктара Эмануіла II (італ.: Galleria Vittorio Emanuele II) — пасаж у Мілане, названы ў гонар караля Віктара Эмануіла II. Галерэя злучае плошчу перад Міланскім саборам з плошчай перад тэатрам Ла Скала. Яна была пабудавана па праекце архітэктара Джузэпэ Менгоні ў 1865—1877 гг. Падчас будаўнічых прац Менгоні зваліўся з лясоў і загінуў.

Галерэя ў плане мае форму лацінскага крыжа з васьмівугольным цэнтрам, упрыгожаным мазаікамі, якія адлюстроўваюць чатыры кантынента (акрамя Аўстраліі), а таксама алегарычныя выявы мастацтва, земляробствы, навукі і прамысловасці. Зверху галерэя пакрыта купалам са шкла і жалеза.

У наш час галерэя Віктара Эмануіла II з’яўляецца адной з турыстычных славутасцяў Мілана. Тут размешчаны шматлікія знакамітыя магазіны (Gucci, Prada, Louis Vuitton), вядомыя кафэ і рэстараны. У галерэі праводзяцца канцэрты і выстаўкі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Эканоміка Мілана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1877 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гандлёвыя будынкі і збудаванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Мілана