Галдапскі павет[1] (польск.: Powiat gołdapski) — павет у Вармінска-Мазурскім ваяводстве Польшчы каля мяжы з Калінінградскай вобл. Расіі, створаны ў 2002 годзе.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Голдап.
Станам на 2018 год у павеце налічвалася 27 тыс. жыхароў.
Павет займае плошчу 771,93 км².