Галаваніўскі раён[1] (укр.: Голованівський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіраваградскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Галаваніўск[1] (укр.: Голованівськ).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 31110 чалавек, плошча — 992 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 22 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 45 сёлаў.