wd wp Пошук:

Гай з Уорыка

Помнік у горадзе Уорык

Гай з Уорыка — персанаж сярэдневяковай легенды, вядомай у Англіі і Францыі ў XIII — XVI стагоддзях.

Сутнасць легенды складаецца ў тым, што юнак Гай улюбляецца ў лэдзі Феліцыю, жанчыну значна больш высокага сацыяльнага статусу, чым ён, і, каб мець магчымасць прэтэндаваць на яе руку, адпраўляецца вандраваць, здзяйсняючы шматлікія подзвігі і змагаючыся з рознымі фантастычнымі пачварамі (драконы, гіганты і так далей). У рэшце рэшт ён вяртаецца і жэніцца на Феліцыі, але неўзабаве расчароўваецца ў сваім мінулым, поўным гвалту, здзяйсняе паломніцтва ў Святую Зямлю, а затым прымае манаства і пасяляецца як пустэльнік ў адасобленай хаціне.

Вобраз Гая з Уорыка з вялікай ступенню верагоднасці быў навеяны раннехрысціянскімі легендамі пра «святых воінаў».

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выдуманыя рыцары