wd wp Пошук:

Гай Антоній Гібрыда

Гай Антоній Гібрыда (лац.: Gaius Antonius Hybrida) — старажытнарымскі дзяржаўны дзеяч і палкаводзец з роду Антоніяў, дзядзька Марка Антонія.

Біяграфія

Нарадзіўся каля 106 гады да н.э., быў другім сынам Марка Антонія Аратара. Падчас грамадзянскай вайны 83-82 гадоў да н.э. Луцыя Карнелія Сулы з яго праціўнікамі Гай удзельнічае ў суланскіх праскрыпцыях, а таксама ў рабаванні Грэцыі. Мянушку «Гібрыда» атрымаў за асаблівую жорсткасць у абыходжанні з палоннымі і за ўжыванне катаванняў (за сваю паўдзікую натуру — так называлі плод кахання свойскай свінні і дзіка.).

Пазней прыцягваўся да суда абрабаванымі ім грэкамі, а яшчэ пазней быў выключаны з сената цэнзарамі. У 71 годзе да н.э. дзякуючы плебейскаму паходжанню быў народным трыбунам. У 64 годзе да н.э. Гібрыда ўдзельнічаў у выбарах консулаў на наступны год разам з Луцыем Сергіем Катылінай, Маркам Туліем Цыцэронам, Публіем Гальбам, Луцыем Касіем Лонгінам, Квінтам Карніфіцыем і Гаем Ліцыніем. Гібрыда згадваецца ў лісце Квінта Цыцэрона свайму брату Марку з саветамі адносна сушукальніцтва як забойца, распуснік і банкрут[5]. Нягледзячы на гэта, Гібрыда стаў консулам разам з Цыцэронам.

Прымаў тайны ўдзел у змове Катыліны ў 63 годзе да н.э. Пасля ўцёкаў у тым жа годзе Катыліны на поўнач, прыняў камандаванне над арміяй, пасланай супраць Катыліны, але ў бітве з катылінарыямі пры Пісторыі (62 да н.э.) удзелу не прымаў. За абрабаванне правінцыі Македоніі быў асуджаны і сасланы. Быў вернуты з выгнання Цэзарам і ў 42 годзе да н.э. стаў цэнзарам.

Зноскі

  1. 1 2 3 http://www.strachan.dk/family/antonius.htm
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. 1 2 C. Antonius (19) M. f. M. n. Hybrida // Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  4. 1 2 Digital Prosopography of the Roman Republic Праверана 10 чэрвеня 2021.
  5. Кароткае навучанне па сушуканні (Comm. pet.), II, 8

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Народныя трыбуны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 106 годзе да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 42 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Военачальнікі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дынастыя Антоніяў
Катэгорыя·Рымскія консулы