.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Гайка Маас (ням.: Heiko Maas; нар. 19 верасня 1966, Зарлуі) — нямецкі палітык, член Сацыял-дэмакратычнай партыі. Міністр замежных спраў Германіі (2018—2021), Федэральны міністр юстыцыі і абароны правоў спажыўцоў Германіі (2013—2018), лідар фракцыі СДПГ ў рэгіянальным парламенце Саара (2000—2018).
Вывучаў права ў Саарскім універсітэце. Абіраўся дэпутатам ландтага Саара з 1996 года. У 2000 годзе Маас узначаліў сацыял-дэмакратаў у Саары, а з 2001 года з’яўляецца членам федэральнай рады партыі.
Міністр навакольнага асяроддзя, энергетыкі і транспарту Саара (1998—1999); намеснік прэм’ер-міністра зямлі Саар — міністр эканомікі, працы, энергетыкі і транспарту (2012—2013). З 14 сакавіка 2018 года па 8 снежня 2021 года — Міністр замежных спраў Германіі.