wd wp Пошук:

Габрыэль Мантальва Ігера

Яго Высокапраасвяшчэнства Габрыэль Мантальва Ігера (ісп.: Gabriel Montalvo Higuera; 27 студзеня 1930, Санта-Фэ-дэ-Багата, Калумбія — 2 жніўня 2006, Рым, Італія) — рымска-каталіцкі дзеяч, дыпламат. Калумбіец па нацыянальнасці, архібіскуп Мантальва доўгія гады працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце Апостальскай Сталіцы, дзе займаўся справамі Касцёлу ва Усходняй Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі.

Святар

Атрымаў навуковыя ступені бакалаўра багаслоўя і доктара кананічнага права. Вучыўся таксама ў Папскай Царкоўнай Акадэміі (дыпламатычны інстытут Святога Прастола) у Рыме. 18 студзеня 1953 быў высвечаны ў святары Архідыяцэзіі Санта-Фэ-дэ-Багата. Паступіў на дыпламатычную службу Святога Прастола 1 ліпеня 1957. Працаваў у Апостальскіх Нунцыятурах у Балівіі, Аргенціне і Сальвадоры. Пазней працаваў у Дзяржаўным сакратарыяце і Савеце па грамадскіх справах царквы.

14 чэрвеня 1974 Папа Павел VІ узвёў яго ў сан тытулярнага архібіскупа Чэленэ. Абрад хіратоніі адбыўся 30 чэрвеня 1974. 14 чэрвеня 19741980 Апостальскі нунцый у Нікарагуа і Гандурасе. Ад 18 сакавіка 1980 Пра-нунцый у Алжыры і Тунісе і Апостальскі пасланец у Лівіі.

Пасля смерці кардынала Антоніа Саморы 3 лютага 1983, яму даручана весці ад імя Святога Прастола перамовы аб мірным рашэнні канфлікту паміж Аргенцінай і Чылі ў адносінах канала Беагле, які быў распачаты ў снежні 1978 і скончыўся падпісаннем у Ватыкане 29 лістапада 1984 «Дамовы аб міры і сяброўстве» і ўрачыстым абменам тамсама ратыфікацыйнымі граматамі 2 мая 1985.

12 чэрвеня 1986 — 24 лютага 1996 пранунуцый у Югаславіі. 17 красавіка 1993 прызначаны першым Апостальскім Нунцыем у Беларусі (па сумяшчальніцтве), выконваў свае абавязкі да 17 мая 1994. 7 снежня 1998 прызначаны Апостальскім Нунцыем у Злучаныя Штаты Амерыкі і назіральнікам пры Арганізацыі Амерыканскіх Дзяржаў (ААД), у 1997 прадстаўніком пры Сусветнай Асацыяцыі Юрыстаў (САЮ). 16 снежня 2005 скончыў дыпламатычную службу і сышоў на пэнсію. У 19931998 адначасова кіраваў Папскай дыпламатычнай акадэміяй у Рыме.

Пахаванне

5 жніўня 2006 жалобную святую Імшу ў рымскім Саборы Святога Пятра святога Пятра ўзначаліў Дзяржаўны сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал Анджэла Садана. Каля труны архібіскупа Габрыэля Мантальва маліліся былы Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Дамінік Грушаўскі і Апостальскі візітатар для грэка-каталікоў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

Папярэднік:
Масіма Джузтэці
Тытулярныя біскупы Астыгі
19742006
Пераемнік:
Серджа Пагана
Папярэднік:
Ларэнца Антанеці
Апостальскія нунцыі ў Нікарагуа
19741980
Пераемнік:
Андрэа Кардара Ланца дзі Мантэцэмола
Папярэднік:
Ларэнца Антанеці
Апостальскія нунцыі ў Гандурасе
19741980
Пераемнік:
Андрэа Кардара Ланца дзі Мантэцэмола
Папярэднік:
Сантэ Парталупэ
Апостальскія нунцыі ў Алжыры
19801986
Пераемнік:
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік:
Сантэ Парталупэ
Апостальскія нунцыі ў Тунісе
19801986
Пераемнік:
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік:
Сантэ Парталупэ
Апостальскія нунцыі ў Лівіі
19801986
Пераемнік:
Джавані дэ Андрэа
Папярэднік:
Франчэско Колясуона
Апостальскія нунцыі ў Югаславіі
19861996
Пераемнік:
Сантас Абрыль і Кастэллё
Папярэднік:
няма (першы)
Апостальскія нунцыі ў Беларусі
19931994
Пераемнік:
Агасціна Маркета
Папярэднік:
Агасціна Качавілан
Апостальскія нунцыі ў ЗША
19982005
Пераемнік:
П'етра Самбі

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Папскай Царкоўнай акадэміі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Багаце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Каталіцкія біскупы Калумбіі
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Прэзідэнты Папскай Царкоўнай акадэміі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Нікарагуа
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Югаславіі
Катэгорыя·Апостальскія нунцыі ў Гандурасе