wd wp Пошук:

Вішнёвы слізісты пільшчык

Вішнёвы слізісты пільшчык[1] (Caliroa limacina — від пільшчыкаў, які пашкоджвае лісце, шкодзіць у асноўным костачкавым пародам, асабліва вішні, часам грушы.

Апісанне

Дарослы пільшчык бліскуча-чорнага колеру, з двума парамі празрыстых, злёгку прыцемненых крылаў. Даўжыня цела 4-6 мм. Размах крылаў 8-9 мм[2]. Лічынка зелянява-жоўтай афарбоўкі, даўжынёй да 10 мм, пакрыта чорнай сліззю, пярэдняя частка цела прыкметна патоўшчаная.

Жыццёвы цыкл

Зімуюць лічынкі ў глебе пад кронай дрэва, у земляных коканах. Увесну лічынкі акукляюцца. У ліпені вылятаюць дарослыя казуркі і адкладаюць на скурку ніжняга боку ліста бледна-зеленаватыя падоўжаныя яечкі. Вылупіўшыся з яек, лічынкі пачынаюць сілкавацца мякаццю лісця і, дасягнуўшы апошняга этапу развіцця, у верасні сыходзяць у глебу на зімоўку. Лічынкі саскрабаюць тканіны з верхняга боку лісця, пасля чаго лісце засыхае.[2]

Распаўсюджванне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Кітаі, Японіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы, Аўстраліі, Новай Зеландыі.

Зноскі

  1. Арлёнак Я. І., Мацвееў В. А. Вішня // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 473.
  2. 1 2 Фатьянов В. И., Менафов Б. М. Вишня и слива. — М.: Россельхозиздат, 1981. — 54 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Пільшчыкі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак