Віцебская і Аршанская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. Тэрыторыя епархіі ўключае ўсходнюю частку Віцебскай вобласці з цэнтрам у Віцебску.
Віцебская Праваслаўная епархія — адна з найстаражытнейшых епархій Усходняй Еўропы. Паводле мясцовага віцебскага летапісу, перапісанага віцебскім мешчанінам Міхаілам Панцырны і іншымі, у Віцебску ўжо ў сярэдзіне X стагоддзя святая роўнаапостальная княгіня Вольга пабудавала дзве царквы: святога Архістратыга Міхаіла ў Верхнім замку і Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Ніжнім. У XIII ст. Віцебск набыў палітычную самастойнасць. Тут княжыў Васіль Андрэевіч і Яраслаў Васільевіч. У 1401 годзе, пасля захопу Віцебска вялікім князем літоўскім Вітаўтам, епіскап Феадосій Полацкі быў узведзены ў сан архіепіскапа Полацкага і Віцебскага.
Духоўнымі навучальнымі ўстановамі епархіі з’яўляюцца: