wd wp Пошук:

Вітольд Гажыч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гажыч. Вітольд Гажыч (польск.: Witold Gażycz; 4 красавіка 1843 — 1864) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Гажычаў (Гажыцаў) харвацкага або венгерскага паходжання. Нарадзіўся 4 красавіка 1843 г. у Сегенеўшчыне ў сям’і Ежы Гажыча, павятовага маршалка брэсцкага, і Канстанцыі з Якубоўскіх[1].

Скончыў Варшаўскую гімназію і ў 1861 г. з’ехаў у Санкт-Пецярбург, дзе стаў вольным слухачом імператарскага ўніверсітэта. У час вучобы прымаў актыўны ўдзел у працы польскай студэнцкай арганізацыі «Ogół», галоўнай мэтай якой была дапамога бедным студэнтам-палякам. Тады ж Вітольд пазнаёміўся з Канстанцінам Каліноўскім, які разам з Э. Вярыгам, І. Здановічам, Ф. Зянковічам, Ю. Юндзілам, І. Ямантам належаў да кіруючай групы «Ogóła». Арганізацыя ў той час была падзелена на тры партыі: «белыя», «умераныя» і «чырвоныя». Сам Гажыч належаў да партыі ўмераных. У Пецярбургскім універсітэце брэсцкі шляхціц правучыўся нядоўга і неўзабаве працягнуў сваю адукацыю ў Парыжы[1].

З пачаткам паўстання 1863 года ён вярнуўся на радзіму, дзе быў прызначаны рэвалюцыйным камісарам Лідскага павета. У жніўні 1863 г. Вітольд Гажыч быў арыштаваны царскімі ўладамі. 14 жніўня 1863 г. арыштаваны Вітольд даў у Вільні сведчанні следчаму Яўрэінаву пра студэнцкія арганізацыі ў Пецярбургскім універсітэце. Гэтых сведчанні маюць вялікае значэнне для вывучэння рэвалюцыйнай дзейнасці Канстанціна Каліноўскага. Вітольд Гажыч асуджаны да 20 гадоў катаргі. Памёр у пачатку 1864 г. у Маскве па дарозе на катаргу[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Александр Ильин, Елена Игнатюк. Повстанцы Гажичи
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Гажычы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Сасланыя ў Сібір
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Род Гажычаў