wd wp Пошук:

Віта Аляксандраўна Семярэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семярэнка. Віта Аляксандраўна Семярэнка (укр.: Віта Олександрівна Семеренко; 18 студзеня 1986, пгт Краснаполле, Сумская вобласць) — украінская біятланістка, майстар спорту, член нацыянальнай зборнай каманды Украіны, алімпійская чэмпіёнка 2014 у эстафеце, бронзавы прызёр Алімпіяды ў Сочы, бронзавы прызёр чэмпіянату свету па біятлоне, прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, сярэбраны прызёр першынства свету сярод дзяўчат, бронзавы і сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў, неаднаразовая чэмпіёнка першынстваў і Чэмпіянатаў Украіны, на XXIII Сусветнай зімовай універсіядзе выйграла 4 медалі (1 залаты, 1 сярэбраны, 2 бронзавых). 16 красавіка 2011 года — пераможца спаборніцтваў на прыз памяці Віталя Фацьянава на Камчатцы, дзе стала шчаслівай уладальніцай кубка Газпрома.

На чэмпіянаце свету 2008 года ў Эстэрсундзе Віта заняла другое месца ў эстафеце.

На чэмпіянаце свету 2011 года ў Ханты-Мансійску Віта Семярэнка заваявала асабісты бронзавы медаль у індывідуальнай гонцы.

На чэмпіянаце свету 2012 года ў Рупольдзінгу Віта Семярэнка заваявала другі ў кар’еры асабісты бронзавы медаль у спрынце.

Узнагароджана ордэнам княгіні Вольгі III,[2] II ступеняў.[3]

Віта Семярэнка — сястра-блізнюк украінскай біятланісткі Валі Семярэнка.

Асабістае жыццё

Замужам. Муж Андрэй Малюкоў (нар. 1988), былы паўабаронца футбольнага клуба «Сумы», цяпер выступае за Расію.

Сястра Аксана Аляксандраўна Семярэнка (нар. 1981), працуе бухгалтарам.

Захапляецца вышываннем. Любімая страва — халаднік. Любімы від спорту акрамя біятлона — фігурнае катанне.

Зноскі

  1. Віта Семеренко: Не хочеться, щоб цей змагальний рік завершувався
  2. Про відзначення державними нагородами України| вiд 17.03.2008 № 227/2008
  3. Указ Президента Украины № 845/2011 от 23 августа 2011 года «О награждении государственными наградами Украины по случаю 20-й годовщины независимости Украины»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Блізняты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна княгіні Вольгі III ступені
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Біятланісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Кавалеры ордэна княгіні Вольгі II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па біятлоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па летнім біятлоне
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці