wd wp Пошук:

Віталь Міхайлавіч Фамін

Фамін Віталь Міхайлавіч (20 мая 1927, в. Чорнае, Гомельская вобласць — 8 красавіка 2020) — савецкі і беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, педагог, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[1][2].

Біяграфія

У 1959 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Навучаўся ў аспірантуры МДПІ ім. А. М. Горкага (1960—1963). У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Кіраўніцтва прафсаюзаў Беларусі рухам за камуністычную працу ў прамысловасці ў гады сямігодкі» (навук. кір. — член-кар. НАН Беларусі І. С. Краўчанка).

У 1973 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Прафсаюзы Беларусі ў барацьбе за тэхнічны прагрэс у прамысловасці (1946—1971 гг.)». Дацэнт (1967). Прафесар (1974). Служыў у Савецкай Арміі (1944—1953). Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт (1963—1972), загадчык кафедры гісторыі СССР МДПІ ім. А. М. Горкага (1972—1997). Прафесар кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка. У 1974—1985 гг. — галоўны рэдактар штогодніка «Вопросы истории».

Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Падрыхтаваў трох дактароў і 25 кандыдатаў навук.

Памёр 8 красавіка 2020 года[3].

Навуковыя інтарэсы

Гісторыя прафесійных саюзаў і працоўнага класа, гісторыя Беларусі пасля другой сусветнай вайны, сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў эпоху капіталізму. Аўтар больш за 90 навуковых прац.

Асноўныя публікацыі

Зноскі

  1. На яго падручніках узрастала нацыя (руск.) . nastgaz.by (17 чэрвеня 2017). Праверана 27 красавіка 2020.
  2. На его учебниках росла нация. fhist.bspu.by. Праверана 27 красавіка 2020.
  3. Некролог памяти профессора Фомина Виталия Михайловича. fhist.bspu.by. Праверана 27 красавіка 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 8 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Гісторыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі
Катэгорыя·Асобы