wd wp Пошук:

Віталь Міхайлавіч Сідаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сідаровіч. Віталь Міхайлавіч Сідаровіч (28 кастрычніка 1973, Прыазёрск, Казахстан) — беларускі археолаг.

Біяграфія

Скончыў БДУ ў 1996 годзе. У 1995—2008 працаваў у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, з 2001 — загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ.

Навуковая дзейнасць

Сааўтар выстаў «Ля вытокаў беларускай археалогіі», «Шляхамі ў вечнасць», «Вікінгі на Усходзе», «Касцярэзнае рамяство Беларусі». Укладальнік і намеснік галоўнага рэдактара навуковага выдання па археалогіі Беларусі і сумежных краін «Acta archaeologica Albaruthenica».

Прымаў удзел у раскопках гарадзішчаў Зазоны, Рацюнкі, селішча Пруднікі, археалагічных помнікаў каля в. Кавальцы. Праводзіў раскопкі паселішчаў Грыўковічы-2, Дакудава-5, Кавальцы-4 і Кавальцы-5 (1-ГЭС). Вывучае тапаграфію знаходак антычных манет на тэрыторыі Беларусі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ