wd wp Пошук:

Віталь Леанідавіч Бусько

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бусько. Віталь Леанідавіч Бусько (7 жніўня 1956, в. Лядкі, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 жніўня 1956 года ў в. Лядкі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.

Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-электрык. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Аўтар больш чым 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ.

Працоўную дзейнасць пачаў малодшым навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Працаваў намеснікам старшыні, старшынёй прафкама студэнтаў, навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута; дацэнтам кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, намеснікам дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, дэканам факультэта радыётэхнікі і электронікі, дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, прарэктарам па навучальнай рабоце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі МПА ЕўрАзЭС, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сярэбраным медалём «20 гадоў СНД», юбілейнымі медалямі.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Творы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Дэканы факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Дэканы факультэта радыётэхнікі і электронікі БДУІР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»