wd wp Пошук:

Віталь Георгіевіч Губараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Губараў. Віталь Георгіевіч Губараў (руск.: Вита́лий Гео́ргиевич Гу́барев; 1912 — 1981) — савецкі дзіцячы празаік .

Біяграфія

Дзяцінства пісьменніка прайшло на хутары Вялікая Козінка, дзе ён скончыў 9 класаў школы. З 1931 года працаваў у Маскве, у часопісе «Дружныя рабяты» затым у газетах «Піянерская праўда», «Камсамольская праўда». На працягу шэрагу гадоў быў галоўным рэдактарам «Піянерскай праўды».

У Маскве Губараў сустрэўся з Юліяй Леўтэры, у 1936 годзе яны пабраліся шлюбам. У гэтым шлюбе нарадзілася іх дачка Валерыя, якая стала прататыпам Яло ў казцы «Каралеўства крывых люстэркаў».

Як пісьменнік-фантаст Віталь Губараў дэбютаваў ў 1951 годзе аповесцю-казкай «Каралеўства крывых люстэркаў». Праз год ім была створана аднайменная п’еса, а ў 1963 годзе ў кнізе быў пастаўлены аднайменны кінафільм, які карыстаўся вялікай папулярнасцю. Вядомыя таксама яго фантастычныя казкі «Падарожжа на Ранішнюю зорку», «У трыдзявятым царстве», «Паданні даўніны глыбокай».

Зноскі

  1. Виталий Губарев // Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  2. Vitalij Gubarev // ČSFD — 2001.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе