Віта́ль Ільі́ч Крамко́ (1 студзеня 1941, д. Беражна, Карэліцкі раён — 3 красавіка 2009) — старшыня СПК «Акцябр-Гродна» Гродзенскага раёна, Герой Беларусі.
У 17 гадоў пачаў працу рабочым на Карэліцкім вапнавым заводзе. Праз дзевяць гадоў скончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум, а ў 1978 годзе Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці навуковы аграном.
З верасня 1984 года — старшыня калгаса «Акцябр» Гродзенскага раёна (з ліпеня 2003 года калгас пераназваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Акцябр-Гродна»).
У 2004 годзе прызнаны мецэнатам Гродзенскай вобласці, дзякуючы падтрымцы, якую ён аказвае развіццю культуры i мастацтва[1].