wd wp Пошук:

Віталь Іванавіч Бубновіч

Віталь Бубновіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Іванавіч Бубновіч
Дата нараджэння 12 лістапада 1974(1974-11-12) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Від стралковага спорту кулявая стральба (вінтоўка)
Рост/Вага 169 см/61кг
Медалі
Еўрапейскія гульні
Золата Баку 2015 пнеўматычная вінтоўка, 10 м
Бронза Баку 2015 вінтоўка з 3 пазіцый, 50 м
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Осіек 2013 вінтоўка лежачы, 50 м (каманды)
Бронза Осіек 2013 вінтоўка з 3 пазіцый, 50 м
Бронза Осіек 2013 вінтоўка з 3 пазіцый, 50 м (каманды)

Віталь Іванавіч Бубновіч (нар. 12 лістапада 1974, Гродна) — беларускі стралок, чэмпіён Еўрапейскіх гульняў, прызёр чэмпіянатаў Еўропы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Гродне. У 2004 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Афінах, дзе стаў 24-м у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі лежачы з 10 м, і 33-м у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў з 50 м. У 2008 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Пекіне, дзе стаў 18-м у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі лежачы з 10 м, і 29-м у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў з 50 м. У 2012 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, дзе стаў 11-м у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі лежачы з 10 м, і 17-м у стральбе з малакалібернай вінтоўкі з трох палажэнняў з 50 м. У 2013 годзе заваяваў сярэбраны і два бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы. У 2015 годзе стаў чэмпіёнам Еўрапейскіх гульняў.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть(руск.)  (недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи(нявызн.). Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Стралкі Беларусі
Катэгорыя·Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе