wd wp Пошук:

Вірыдзіс Вісконці

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вердэ.

Вердэ ці Вірыдзіс Вісконці (1352, Мілан — да 11 сакавіка 1414) — прадстаўніца дому Вісконці, дачка міланскага кіраўніка Бернабо Вісконці і Беатрычэ Рэджыны, дачкі Масціна II дэла Скала.

У 1365 бацька выдаў Вердэ за герцага Аўстрыі Леапольда III з дынастыі Габсбургаў, заснавальніка леапальдзінскай лініі. У той час Вісконці патрабавалася дапамога Габсбургаў у барацьбе з Карарэзі за кантроль над Фельтрэ і Белуна. Пасаг быў прызначана ў памеры ста тысяч флорынаў. Вясельныя ўрачыстасці праходзілі ў палацы Бернабо каля царквы Сан-Джавані-ін-Конка.

Пасля заключэння шлюбу стала герцагіняй Аўстрыі, Штырыі і Карынтыі, графіняй Ціроля. У шлюбе нарадзіліся:

  1. Вільгельм (1370—1406), герцаг Аўстрыі
  2. Леапольд IV (1371—1411), герцаг Аўстрыі
  3. Эрнст (1377—1424), герцаг Аўстрыі
  4. Фрыдрых IV (1382—1439), герцаг Аўстрыі
  5. Лізавета (1378—1392)
  6. Катарына (нар. 1385), абатыса манастыра Св. Клары ў Вене.

Заўдавела ў 1386 годзе, і іх старэйшы сын Вільгельм стаў герцагам Аўстрыі. Па некаторых звестках, пахавана ў царкве сяла Сцічна ў Славеніі. З яе бібліятэкі паходзіць багата ўпрыгожаны мініяцюрамі манускрыпт медыцынскага трактата Tacuinum Sanitatis.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Viridis Visconti // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мужы і жонкі кіраўнікоў Аўстрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Славеніі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Славеніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1352 годзе
Катэгорыя·Жанчыны XIV стагоддзя
Катэгорыя·Жонкі кіраўнікоў XIV стагоддзя
Катэгорыя·Вісконці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1414 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1410-я гады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мілане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жанчыны XV стагоддзя