wd wp Пошук:

Вірхілія Піньера

Вірхілія Піньера (ісп.: Virgilio Piñera; 4 жніўня 1912 — 18 кастрычніка 1979) — кубінскі паэт, драматург, празаік і перакладчык.

У 1946—1958 гг. жыў у Аргенціне, дзе сябраваў і супрацоўнічаў з Х. Л. Борхесам і В. Гамбровічам. Пераклаў на іспанскую мову раман «Фердыдурке», таксама перакладаў творы М. Пруста, А. Жыда, Ж. Жыяно і інш. У 1970-я — 1980-я гады пераследаваўся ўладамі за незалежныя погляды і гомасексуалізм, яго творы нідзе не друкавалі, а самога пісьменніка не выпускалі за мяжу. Тым не менш, у Францыі былі апублікаваныя «Абыякавыя апавяданні» (Cuentos fríos, 1970), яго проза і п’есы друкаваліся і ставіліся ў Іспаніі, Аргенціне, ЗША. Творчасць В. Піньеры значна паўплывала на маладое пакаленне аўтараў Лацінскай Амерыкі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Virgilio Piñera // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 25 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 19 кастрычніка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся на Кубе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі ў Гаване
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Перакладчыкі на іспанскую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Кубы