wd wp Пошук:

Вірус некратычнай жаўтухі жылак буракоў

Вірус некратычнай жаўтухі жылак буракоў (англ.: Beet necrotic yellow vein virus, BNYVV) — від фітавірусаў з роду Benyvirus. Выклікае захворванне цукровых буракоў — рызаманію(англ.) бел. (ад стар.-грэч.: ῥίζα — корань і μανία — вар’яцтва).

Захворванне

Заражэнне расліны выклікае развіццё масы тонкіх карэньчыкаў, прыводзіць да памяншэння стрыжневага кораня і зніжэння ўтрымання цукру. Заражаныя расліны ў меншай ступені здольныя прымаць ваду і схільныя да заўчаснага завядання яшчэ ў спрыяльны для росту перыяд. Калі інфекцыя распаўсюджваецца на ўсю расліну, на лісці з’яўляюцца жоўтыя плямы, развіваецца некроз частак расліны, што паслужыла для выбару назвы віруса.

Пераносчык

Вірус перадаецца пратыстамі з атраду Plasmodiophorida — Polymyxa betae, па адной з ранніх гіпотэз патагенезу ўзбуджальнікам рызаманіі разглядаліся менавіта яны.

Polymyxa betae валодаюць высокастойкімі спорамі, якія могуць захоўвацца ў глебе больш за двух дзесяцігоддзяў. Вірус можа доўгі час знаходзіцца ў спорах і трапляе ў расліну, толькі калі з’яўляюцца рухомыя зааспоры Polymyxa betae.

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вірусныя раслінныя патагены і захворванні
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Вірусы