wd wp Пошук:

Вірус агурочнай мазаікі

Вірус агурочнай мазаікі[4], ці Вірус мазаікі агурка (англ.: Cucumber mosaic virus, CMV) — гэта патагенны вірус раслін[5][6], тыпавы від роду Cucumovirus сямейства Bromoviridae[7][8]. Гэты вірус мае распаўсюджанне ва ўсім свеце і вельмі шырокі арэал раслін-гаспадароў[9]. Вірус агурочнай мазаікі мае рэпутацыю віруса з самым шырокім спектрам гаспадароў сярод любых вядомых раслінных вірусаў[10]. Ён можа перадавацца ад расліны да расліны як механічным шляхам праз сок, так і з дапамогай тлей. Ён таксама можа перадавацца насеннем і паразітычнымі відамі пустазелля, напрыклад, прадстаўнікамі роду павітуха (Cuscuta).

Сімптомы

Цельцы ўключэння віруса агурочнай мазаікі

У расліннай тканцы гэты вірус вырабляе характэрныя вірусныя цельцы ўключэння(руск.) бел., якія могуць быць дыягнастычнымі.

Шкоднасць

Паколькі вірус агурочнай мазаікі лёгка распаўсюджваецца, яго можна знайсці па ўсім свеце. Вірус перадаюць больш за 60 розных відаў тлі, сярод іншых пераносчыкаў, ад яго хварэюць больш за 1200 відаў раслін, у тым ліку важныя сельскагаспадарчыя культуры і дэкаратыўныя віды. Сваім раслінным гаспадарам вірус можа нанесці сур’ёзны ўрон, які можа прывесці да эканамічных страт, бо можа прыводзіць да страты ўраджайнасці ў 10-20 %[11].

Хваробы, якія выклікае вірус

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. ICTV Master Species List 2013 v2 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2014.
  3. ICTV Master Species List 2014 v4 / пад рэд. International Committee on Taxonomy of Viruses — 2015.
  4. Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461
  5. Description of Plant Viruses:What are viruses? Архівавана 5 кастрычніка 2010.
  6. About Plant Viruses / Material and Methods for the Detection of Viral Inclusions / Florida Plant Viruses and Their Inclusions / Science / Plant Industry / Divisions & Offices / Home - Florida Department of Agriculture & Consumer Services (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2014. Праверана 23 сакавіка 2020.
  7. Description of Plant Viruses: Bromovirideae Архівавана 8 лютага 2020.
  8. Description of Plant Viruses:Cucumovirus Архівавана 18 студзеня 2020.
  9. Plant Viruses Online:Cucumber mosaic host range Архівавана {{{2}}}.
  10. Crop Knowledge Master: Cucumber Mosaic Virus
  11. Cucumber mosaic virus (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2011. Праверана 23 сакавіка 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вірусныя раслінныя патагены і захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вірусы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак