wd wp Пошук:

Вірус Зіка

Сусветная распаўсюджанасць камара роду Aedes, які пераносіць вірус Зіка. На карце паказана верагоднасць сустрэчы камароў (блакітны = няма, чырвоны = высокая колькасць выпадкаў).

Вірус Зіка (англ.: Zika virus, ZIKV) — від вірусаў роду Флавівірусаў[en] (лац.: Flavivirus), які пераносіцца камарамі роду Aedes. У людзей выклікае аднайменнае захворванне, характэрнымі сімптомамі якога з’яўляюцца сып, стома, галаўны і сустаўны боль, ліхаманка, апуханне суставаў.

Вірус адкрыты ў 1947 годзе, пасля чаго на працягу 60 гадоў было апісана толькі 15 выпадкаў захворвання ў Чорнай Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. У 2007 годзе з астравоў Яп пачалося распаўсюджванне віруса на ўсход праз Ціхі акіян. У 2014 годзе вірус дасягнуў Новай Каледоніі, астравоў Кука, Французскай Палінезіі, у 2015 годзе — вострава Вялікадня і Паўднёвай Амерыкі, Цэнтральнай Амерыкі, Вэст-Індыі. У цяперашні час мае статус пандэміі. Захворванне падобна на лёгкую форму ліхаманкі дэнге, таксама роднасна жоўтай ліхаманцы і ліхаманцы Заходняга Ніла. Спецыфічных лекаў або вакцын супраць віруса Зіка не існуе.

Галава немаўля з мікрацэфаліяй (злева) у параўнанні з нармальнай галавой немаўля (справа).

Еўрапейскі цэнтр па папярэджанні і кантролю захворванняў выпусціў у снежні 2015 года публікацыю на тэму магчымай сувязі віруса Зіка з прыроджанай мікрацэфаліяй і сіндромам Гіена — Барэ. Сувязь з мікрацэфаліяй ў нованароджаных ад інфіцыраваных маці ў цяперашні час лічыцца верагоднай. Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку ліхаманкі Зіка глабальнай пагрозай і надзвычайнай сітуацыяй для краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна[2].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. СААЗ прызнала вірус Зіка глабальнай пагрозай
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вірусы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання