wd wp Пошук:

Вірджынія Апгар

Вірджынія Апгар (англ.: Virginia Apgar; 7 чэрвеня 1907 — 7 жніўня 1974) — амерыканскі ўрач-анестэзіёлаг у акушэрстве, неанатолаг. Аўтар знакамітай шкалы Апгар.

Біяграфія

Нарадзілася 7 чэрвеня 1909 года ў Вестфілдзе, Нью-Джэрсі (ЗША) у сям’і Хелен Кларк і Чарльза Эмары Апгар. У 1929 годзе скончыла Mount Holyoke College, у 1933 — Columbia University College of Physicians & Surgeons. Там жа ў 1937 годзе скончыла резідэнтуру па хірургіі. Пасля гэтага яна вывучала анестэзіялогію і ў 1938 годзе вярнулася ў Калумбійскі ўніверсітэт на пасаду загадчыка аддзялення анестэзіялогіі. У 1949 годзе Апгар стала першай жанчынай-прафесарам у Columbia P & S, у той жа час яна займалася навуковай і даследчай працай у Sloane Hospital for Women. У 1959 годзе атрымала ступень Master of Public Health у Johns Hopkins University. У 1953 годзе прапанавала тэст для ацэнкі здароўя нованароджаных, так званую шкалу Апгар.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 https://asteria.fivecolleges.edu/findaids/mountholyoke/mshm192.html Праверана 7 сакавіка 2017.
  2. 1 2 https://profiles.nlm.nih.gov/CP/Views/Exhibit/narrative/biographical.html
  3. Virginia Apgar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Virginia Apgar // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.findagrave.com/cgi-bin/fg.cgi?page=gr&GRid=6652218
  6. 1 2 3 https://asteria.fivecolleges.edu/findaids/mountholyoke/mshm192.html Праверана 19 красавіка 2017.
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  8. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Медыкі ЗША
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных