wd wp Пошук:

Вінчэнца Скамоцы

Помнік Вінчэнца Скамоцы

Вінчэнца Скамоцы (Vincenzo Scamozzi; 2 верасня 1548 — 7 жніўня 1616) — апошні выдатны архітэктар італьянскага Рэнесансу, самы таленавіты вучань Паладзіа, які ўвайшоў у гісторыю архітэктуры як «бацька класіцызму». Родам з Вічэнцы.

Яго першым настаўнікам быў уласны бацька — буйны падрадчык, які знаходзіўся пад уплывам Серліа. Пасля наведвання Рыма ў 1579—1580 гадах. Скамоцы пасяліўся ў Венецыі, дабудоўваючы пачатыя Паладзіа ў родным горадзе будынкі, уключаючы тэатр Алімпіка і вілу Капра. Развіў традыцыі Паладзіа пры будаўніцтве вілы Молін пад Падуяй і тэатра Ганзага ў Саб’янеце.

Скамоцы адным з першых прымяніў бастыённую сістэму ўмацаванняў — пры ўзвядзенні крэпасці Пальманова ля падножжа італьянскіх Альпаў. У 1600 годзе ездзіў ў Францыю; яго альбом замалёвак паўночнай архітэктуры быў апублікаваны толькі ў 1960 годзе. Па-за межамі Італіі ўдзельнічаў у праектаванні Зальцбургскага сабора.

Галоўная праца Скамоцы — «Ідэя ўніверсальнай архітэктуры» — выйшла з друку за год да яго смерці. У гэтай працы архітэктар адстойваў неабходнасць выпрацоўкі адзінай архітэктурнай мовы на аснове асваення дасягненняў антычнасці. Пад уплыў ідэй Паладзіа-Скамоцы падпаў англічанін Ініга Джонс, які наведаў Італію ў тыя гады і з падачы якога паладыянства надоўга стала пануючай тэндэнцыяй у англійскай архітэктуры.

Злева направа: Сан-Лазара-дэі-Мендзіканці, Новыя Пракурацыі ў Венецыі, крэпасць Пальманова,
тэатр Ганзага ў Саб'янеце, віла Молін

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/69989 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118794817 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вічэнцы
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1548 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Архітэктары Адраджэння
Катэгорыя·Памерлі ў 1616 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Венецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня