wd wp Пошук:

Вінтэртурская ратуша

Ратуша ў горадзе Вінтэртуры (кантон Цюрых) — прызнаны шэдэўр Готфрыда Земпера, адзін з самых значных твораў архітэктурнага гістарызму ў Швейцарыі.

У 1863 годзе гарадскі савет Вінтэртура прыняў рашэнне аб будаўніцтве асабняка для рэзідэнцыі. Манументальны будынак з пясчаніку па праекце Готфрыда Земпера быў пабудаваны ў 1865—1869 гадах. У 1871 годзе плошча перад ратушай упрыгожылася неакласічным фантанам архітэктара Карла Вільгельма Барайса.

Будынак ратушы чатырохпавярховы. Цэнтральны аб’ём ратушы аформлены па ўзоры старажытнарымскага храма з чатырма карынфскімі калонамі на фасадзе, руставаным неапрацаваным каменем. З вуліцы на ўзровень другога паверху вядзелесвіца ў класічным стылі. Франтоны двухсхільнага даху вянчаюць статуі старажытнагрэчаскіх багінь: з паўднёвага боку — багіні адплаты Немезіды, з паўночнай — багіні мудрасці Афіны; кожная ў суправаджэнні двух грыфонаў па вуглах франтона.

Былая царкоўная зала ратушы з 1934 года выкарыстоўваецца як канцэртная.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вінтэртур
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ратушы Швейцарыі