wd wp Пошук:

Вінг Рэймс

Вінг Рэймc (англ.: Ving Rhames; нар. 12 мая 1959, Гарлем) — амерыканскі акцёр, лаўрэат прэміі «Залаты глобус».

Біяграфія

Ірвінг Рэймс нарадзіўся ў Гарлеме, штат Нью-Ёрк, ЗША. У 1983 скончыў Школу сцэнічнага мастацтва і Джуліярдаўскую школу ў Нью-Ёрку, потым гуляў у тэатрах, як на Брадвэі, гэтак і ў менш за значныя.

З сярэдзіны 80-х гадоў акцёр даволі шмат здымаецца на тэлебачанні, дзе згуляў першую сваю заўважную ролю — бацькі пісьменніка Джэймса Болдуіна ў яго аўтабіяграфічным фільме «Ідзі, скажы горам» (1985). Рэймс вядомы выкананнем роляў в’етнамскіх ветэранаў, асабліва ў брадўэйскай пастаноўцы «Зімовыя хлопчыкі» (1985), і такіх фільмах, як «Вайсковыя страты» і «Усходы Якава».

Адна з найболей знакамітых роляў акцёра — роля Марселласа Уолеса ў «Крымінальным чытве». Таксама атрымаў слыннасць дзякуючы ролі Лютэра Стыкела ў серыі фільмаў «Місія невыканальная». Усяго згуляў у больш чым 100 фільмах.

У 1998 годзе, атрымаўшы прэмію «Залаты Глобус» за ролю ў фільме «Дон Кінг: Толькі ў Амерыцы», тут жа выклікаў з глядзельнай залы Джэка Лемана, які таксама быў намінаваны на гэту прэмію, і перадаў статуэтку яму.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #143814125 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Ving Rhames // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарлеме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Джульярдскай школы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку