wd wp Пошук:

Вільяндзімаа

Вільяндзі (эст.: Viljandimaa або эст.: Viljandi maakond) - павет у Эстоніі, размешчаны ў паўднёвай частцы краіны. Адміністрацыйны цэнтр горад Вільяндзі. Павет складаецца з трох гарадоў і 12 воласцяў. Цэнтральная і заходняя частка павета размешчаны ў межах хвалістага ўзвышша Сака. У межах паўночна-заходняй часткі размяшчаецца шэраг балотных масіваў, аб’яднаных у нацыянальны парк Саомаа (370 км ²). У павеце знаходзіцца Возера Выртс’ярв.

Павет Вільяндзі ў сярэднявеччы быў важным гандлёвым і палітычным цэнтрам, у ім захаваліся руіны некалькіх замкаў.

Урад павета узначальваецца старэйшынамі, якіх прызначае ўрад Эстоніі тэрмінам на пяць гадоў. У цяперашні час старэйшынам Вільяндзі з’яўляецца Кале Кюціс.

Выбітныя ўраджэнцы

Зноскі

  1. «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 1 January 2009.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вільяндзімаа
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Паветы Эстоніі