wd wp Пошук:

Вільялмур Стэфансан

Вільялмур Стэфансан (ісл.: Vilhjálmur Stefánsson; 3 лістапада 1879, Вініпег — 26 жніўня 1962, Гановер, штат Нью-Гэмпшыр) — канадскі палярны даследчык, этнограф і пісьменнік.

Вільялмур Стэфансан нарадзіўся ў сям’і імігранта з Ісландыі Ёхана Стэфансана.

Яго першае знаёмства з Арктыкай адбылося ў 1906—1907 гг., калі ён у якасці этнографа прымаў удзел у экспедыцыі, якая працавала на паўночным узбярэжжы Аляскі і ў вусце ракі Макензі. У 1908—1912 гг. ён стаяў на чале экспедыцыі ў арктычную Канаду, падчас якой ён займаўся этнаграфічнымі даследаваннямі і ў дасканаласці вывучыў побыт эскімосаў.

У 1913 годзе Стэфансан арганізаваў новую экспедыцыю, сродкі на якую выдаткаваў канадскі ўрад. Гэтая экспедыцыя вядомая пад назвай «Канадскай арктычнай экспедыцыі».

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Vilhjalmur Stefansson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Стефансон Вильялмур / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 Vilhjalmur Stefansson (1879-1962) — Arctic Institute of North America, 1948. — Vol. 35, Iss. 2. — P. 336–337. — ISSN 0004-0843; 1923-1245
  5. 1 2 Vilhjalmur Stefansson: arctic adventurer — С. 34.
  6. Vilhjalmur Stefansson: arctic adventurer — С. 33.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Падарожнікі Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манітобе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада