Вільнянскі раён[1] (укр.: Вільнянський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Вільнянск[1] (укр.: Вільнянськ).
Утвораны ў 1924 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 47852 чалавекі, плошча — 1280 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 19 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 105 сёлаў.