wd wp Пошук:

Вільготныя тропікі Квінслэнда

Вільготныя тропікі Квінслэнда (англ.: Wet Tropics of Queensland) — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на паўночна-усходнім узбярэжжы штата Квінслэнд у Аўстраліі.

Зона вільготных тропікаў пакрывае паўночна-усходняе ўзбярэжжа штата Квінслэнд паміж гарадамі Таўнсвіл і Куктаўн. Іх плошча — каля 894 тыс. га.

У гэтым рэгіёне вылучаюцца дзве зоны: раён мыса Трайбулэйшан і даліна ракі Дэйнтры. Першая знакамітая рэдкім спалучэннем каралавых рыфаў і выходзячых на ўзбярэжжа джунгляў. Другая з’яўляецца самым вялікім участкам Аўстраліі, дзе растуць не кранутыя чалавекам вільготныя трапічныя лясы. Часам гадавая колькасць ападкаў у гэтай мясцовасці перавышае 7000 мм.

Гэты рэгіён асабліва каштоўны тым, што ён з’яўляецца своеасаблівым «жывым летапісам» усіх асноўных этапаў эвалюцыі расліннага жыцця на планеце Зямля. Многія віды раслін, якія тут сустракаюцца, паходзяць яшчэ з тых часоў, калі Аўстралія была часткай старажытнай Гандваны. Вільготныя тропікі Квінслэнда насяляюць каля 400 відаў раслін і жывёл, палова з якіх з’яўляюцца эндэмікамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстраліі